БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў

4.02.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Сяргей Цераховіч працаваў у «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы.

Сяргей Цераховіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Сяргею Цераховічу 42 гады. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гродне. Па звестках «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Служба скончылася незразумелым інцыдэнтам на мяжы — Сяргей самастойна адкрыў шлагбаум і дазволіў «грамадзянцы Цераховіч» (незразумела, гэта яго сваячка ці не) выехаць з пункту пропуску.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая аказвала рытуальныя паслугі. Таксама ў яго ёсць статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур'ерская дзейнасць».

Суд над Сяргеем Цераховічам пачынаецца 17 лютага 2025 года ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Максімальна магчымае пакаранне — 15 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

29-гадовага мытніка абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Каментары да артыкула