БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

30.01.2025 / 9:29

Nashaniva.com

У Чашніках у міліцыю звярнуўся 70-гадовы жыхар Новалукомля з заявай аб крадзяжы з кватэры. Знікла больш за 22 тысячы даляраў, каля трох тысяч еўра і ювелірныя вырабы.

Аператыўнікі ўстанавілі асобу і затрымалі падазраванага — 55-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына раней працаваў у фірме, дзе пацярпелы быў намеснікам дырэктара, паведамляе «Міліцыя Віцебшчыны».

Зламыснік меркаваў, што былы кіраўнік захоўвае дома буйную суму грошай — падрыхтоўка да крадзяжу доўжылася каля месяца.

Дачакаўшыся ад’езду ахвяры ў Мінск, злодзей уначы ўзняўся на дах пяціпавярховага дома, з дапамогай вяроўкі спусціўся на чацвёрты паверх, разбіў шклопакет, пранік у кватэру і вынес каштоўнасці.

Скрадзенае схаваў у тайніку за 20 кіламетраў ад свайго дома. Большая частка каштоўнасцей знойдзена і будзе вернута.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры. Затрыманаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Раней мужчына быў судзімы за крадзяжы і ўгоны аўтатранспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула