БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Цягнікі Гродна — Віцебск і Баранавічы — Гродна прыбылі з затрымкай на 4 гадзіны

29.01.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Што стала прычынай затрымкі?

Пасажыры цягнікоў № 680 Гродна — Віцебск і № 6283 Баранавічы — Гродна ў аўторак, 28 студзеня, прыбылі на канцавыя станцыі з затрымкай амаль на 4 гадзіны.

Як паведамілі ў Белчыгунцы, прычына затрымкі звязаная з няспраўнасцю гаспадарчага цягніка на ўчастку Зэльва — Ваўкавыск.

Няштатная сітуацыя ўзнікла падчас правядзення рамонтных работ, што прывяло да адхілення некаторых цягнікоў ад графіка.

Пасажыры былі праінфармаваныя пра сітуацыю. Пры гэтым у вагонах захоўваліся асвятленне, ацяпленне і работа санітарных вузлоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула