БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

24.01.2025 / 19:12

Nashaniva.com

Палітык са світай з балкона назіраў за канцэртам у свой гонар. Вось хто яго акружаў.

Лукашэнка са світай у «Мінск-Арэне». Скрыншот трансляцыі

Сёння ў «Мінск-Арэне» праходзіць фінальны канцэрт так званага «Марафону адзінства». Гэта серыя мерапрыемстваў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. 

На канцэрце з'явіўся і сам палітык са сваім блізкім колам. Цікавы склад тых, каго Лукашэнка пасадзіў побач з сабой.

Праваруч ад яго — малодшы і любімы сын Коля Лукашэнка, асабістая доктарка Святлана Канашэнка, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ксенія Санковіч, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

@nashaniva Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі #лукашенко #протесты #выборы #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ Funny - Gold-Tiger

Па левую руку — мадэль Настасся Казырыцкая, блізкі паплечнік Віктар Шэйман, маці Колі Ірына Абельская, яе сын-афтальмолаг Дзмітрый Абельскі з, падобна, сваёй дзяўчынай, пластычным хірургам Дзінай Эль-Дзіэфі Фейсал.

Гэта незвычайна — раней Лукашэнка ніколі публічна не садзіў Абельскую побач з сабой.

У ніжнім шэрагу можна заўважыць бізнэсоўца Сяргея Цяцерына, сенатара і таксама з нядаўніх пор найбагацейшага бізнэсоўца Дзмітрыя Баскава. А таксама дырэктарку Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэну Ярэміч і былую гімнастку Любоў Чаркашыну.

Лукашэнка са світай у «Мінск-Арэне». Скрыншот трансляцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула