У Калужскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі нафтабазу ВІДЭА
17.01.2025 / 23:23
У горадзе Людзінава Калужскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі нафтабазу. На ёй цяпер моцны пажар.
Скрыншот з відэа
Удар дронамі пацвердзіў мясцовы губернатар. Сцвярджаецца, нібыта на зямлю ўпалі «абломкі», аднак на відэа бачны маштабны пажар.