БЕЛ Ł РУС

Свет

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

17.01.2025 / 19:28

Nashaniva.com

Вярхоўны суд ЗША пакінуў у сіле закон, згодна з якім TikTok будзе заблакаваны ў гэтай краіне з 19 студзеня, калі ягоная кітайская мацярынская кампанія ByteDance яго не прадасць. Суд пастанавіў, што рызыкі для нацыянальнай бяспекі пераважваюць занепакоенасць абмежаваннем свабоды слова як самога дадатку, так і 170 млн яго амерыканскіх карыстальнікаў.

Пасля ўступлення закона ў сілу 19 студзеня жыхары ЗША больш не змогуць спампаваць дадатак, а абнаўленні не будуць даступныя ў ЗША. З часам гэта зробіць праграму непрыдатнай для выкарыстання.

Як раней пісала выданне NBC, адміністрацыя Джо Байдэна не хоча азмрочваць апошні дзень яго прэзідэнцтва блакаваннем TikTok (хоць закон быў падпісаны менавіта прэзідэнтам Байдэнам) і спадзяецца перадаць пытанне Дональду Трампу. Аднак не да канца зразумела, што менавіта можа распачаць Трамп пасля сваёй інаўгурацыі, піша The Washington Times.

Закон дапускае 90-дзённую адтэрміноўку забароны, але толькі ў тым выпадку, калі да ўступлення закона ў сілу быў дасягнуты прагрэс у пагадненні аб продажы, чаго не адбылося.

17 студзеня Трамп стэлефанаваўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па словах палітыка, абмяркоўвалася ў тым ліку і пытанне блакавання TikTok.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў Сталонэ, Гібсана і Войта адрадзіць Галівуд

Каманда Трампа разглядае варыянты як змякчэння, так і ўзмацнення санкцый адносна Расіі

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі

Каментары да артыкула