БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Міністр адукацыі: Мы выпускаем удвая больш айцішнікаў, чым трэба

17.12.2024 / 13:36

Nashaniva.com

Андрэй Іванец знайшоў дысбалансы ў беларускай вышэйшай адукацыі.

Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што беларускія ВНУ рыхтуюць занадта шмат айцішнікаў. Чыноўнік знайшоў дысбаланс у сістэме вышэйшай адукацыі, піша Sputnik.

«Мы бачым пэўны дысбаланс па такіх напрамках, як інфармацыйныя тэхналогіі. Сёння фактычна ў два разы больш рыхтуем спецыялістаў, чым запатрабавана ў эканоміцы», — сказаў Іванец.

Міністр патлумачыў гэта інэрцыйнасцю беларускай эканомікі. Ён дадаў, што ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы назіраецца зваротная сітуацыя: рыхтуецца ў 1,5-2 разы менш спецыялістаў, чым трэба.

«У сувязі з гэтым мы павінны правесці вельмі сур'ёзную працу сумесна з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, каб прагноз кадраў перспектыўны на 4-5 гадоў быў дастаткова пэўным і адказваў патрэбам эканомікі, калі мы гэтых спецыялістаў ужо будзем выпускаць з нашых універсітэтаў», — рэзюмаваў Іванец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула