З турмы Асада вызвалілі лётчыка, які адмовіўся бамбіць сірыйскі горад. Вось як ён выглядае пасля 43 гадоў зняволення ФОТА
8.12.2024 / 20:5
Рахіда Аль-Татары пасадзілі яшчэ пры Хафезе Асадзе.
Рахід Аль-Татары ў маладосці. Фота: Souryia News
Сірыйскія паўстанцы вызвалілі палітвязняў з ваеннай турмы Седная недалёка ад Дамаска. Сярод вызваленых аказаўся і былы лётчык сірыйскіх ВПС Рахід Аль-Татары.
Ён правёў у зняволенні 43 гады. Упершыню яго арыштавалі ў 1980 годзе, калі ён адмовіўся выконваць загад аб бамбёжцы горада Хама, захопленага падчас паўстання супраць Хафеза Асада. Пазней Рахід выйшаў на свабоду, але ў 1981 годзе яго зноў арыштавалі, і з тых часоў ён знаходзіўся ў Седнае, піша Souryia News.
Так Рахід Аль-Татары выглядае пасля 43 гадоў зняволення. Фота: Souryia News
Турма Седная выкарыстоўвалася рэжымам Асада для катаванняў і пакаранняў смерцю, у тым ліку палітычных зняволеных. Паводле даных сірыйскіх праваабаронцаў, толькі за дзесяць гадоў — з 2011 па 2021 год — у турме загінулі 30 тысяч чалавек.
Пасля падзення рэжыму Асада паўстанцы вызвалілі зняволеных турмы, сярод якіх былі чатырохгадовае дзіця і жанчыны. Многіх зняволеных чакала смяротнае пакаранне.
Чытайце таксама:
Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях
З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада
МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю
Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць