БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі

28.11.2024 / 14:47

Nashaniva.com

Расійскі ракетны комплекс «Арэшнік» аказаў моцнае ўздзеянне на сусветную супольнасць, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Астане. Таксама ён прапанаваў размясціць гэтыя ракеты ў Беларусі. 

Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Лукашэнку спыталі, ці «павінна астудзіць» дэманстрацыя магчымасцяў «Арэшніка» тых, хто нібыта давёў свет і паставіў на мяжу трэцяй сусветнай вайны.

«Так ужо астудзіла. Гэта ж мы адразу бачым па заявах у СМІ. Праўда, ужо няма адзінай лініі, усё пайшло ўразнабой. Крыху разгубіліся, — адзначыў Лукашэнка. — Але зброя добрая. Не ядзерная, а па сваёй моцы супастаўная з ядзернай зброяй. Але без пранікальнай радыяцыі, без заражэння мясцовасці і аб'ектаў».

Як вынікае са словаў Лукашэнкі, ён прапанаваў Пуціну размясціць гэтыя ракеты ў Беларусі. Прэзідэнт Расіі нібыта паабяцаў падумаць. 

«Я тут старэйшаму брату пажартаваў, кажу: «Месцы гатовыя дыслакацыі. Калі?» — «Падумаем», — перадае Лукашэнка дыялог з Пуціным.

Чытайце таксама:

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі

Каментары да артыкула