БЕЛ Ł РУС

Грамадства

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў

15.11.2024 / 9:51

Nashaniva.com

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў, піша «Вясна».

Паведамляецца, што затрыманні звязаныя з новымі кітайскімі ботамі, якія пачало выпускаць прадпрыемства. 

Сцвярджаецца, што нехта з супрацоўнікаў прадпрыемства стварыў нейкі чат, у якіх пачаў высмейваць боты — пасля гэтага пачаліся затрыманні.

Чытайце таксама:

БелАЗ прадае кітайскі варыянт легендарных ботаў Timberland. Яны ў некалькі разоў таннейшыя за арыгінальныя!

Каментары да артыкула