Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»
6.11.2024 / 19:46
Лукашэнка вырашыў выказаць задаволенасць вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і павіншаваў Дональда Трампа з абраннем.
«Сардэчна віншую вас з вяртаннем на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Вынікі галасавання, якое сёлета праходзіла ў беспрэцэдэнтнай барацьбе, сталі ўвасабленнем вашага асабістага подзвігу. Вы яго здзейснілі перш за ўсё ў імя Амерыкі і яе грамадзян», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Акрамя таго, паведамляецца, што Лукашэнка пажадаў Трампу добрага здароўя і трапных палітычных рашэнняў, якія «зробяць Амерыку зноў вялікай».
Чытайце таксама:
Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?
Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА
Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс