БЕЛ Ł РУС

Свет

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

4.11.2024 / 0:4

Сяргей Гезгала

Пасля халоднага душа першага тура мабілізаваліся праеўрапейскія выбарцы.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду. Фота: Pierre Crom / Getty Images

Падлік галасоў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Малдове працягваецца, але ўжо відавочна, што Мая Санду застанецца прэзідэнтам Малдовы. 

У другім туры выбараў узялі ўдзел 54,3% выбарцаў. Гэта больш, чым у першым туры, калі да скрыняў прыйшоў 51,7%. То тыпова для Малдовы, што людзі мабілізуюцца на другі тур. Так здарылася і ў 2020 годзе. Прычым і на гэты раз вырасла яўка ў Кішынёве і ў замежжы — і там, і там Санду папулярнейшая за яе праціўніка, прарасійскага кандыдата ад Партыі сацыялістаў Аляксандра Стаяногла.

Санду падтрымалі 55,4 працэнта выбарцаў проці 44,6% у Стаяногла.

Перамога Санду азначае, што Малдова застаецца на еўрапейскім шляху, але першы тур выбараў паказаў, як няпроста бывае мабілізаваць электарат, каб ён браў удзел у галасаванні.

У першым туры Мая Санду набрала 42,49%, а яе асноўны супернік Аляксандр Стаяногла — 25,95%.

Чытайце таксама:

Малдаўскіх выбаршчыкаў з Расіі вязуць галасаваць у Мінск аўтобусамі і самалётам

Азаронак перастараўся, перажываючы за малдаван Расіі

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Каментары да артыкула