БЕЛ Ł РУС

Вайна

Расія ўдарыла па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Кіева

8.07.2024 / 11:54

Nashaniva.com

У выніку ракетнага ўдару расіян 8 ліпеня ў Кіеве было зафіксавана траплянне ў памяшканне Нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай бальніцы «Ахматдзет», там ёсць пацярпелыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік Кіева Віталь Клічко.

Пацярпелыя ў Нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай бальніцы «Ахматдзет»

Дырэктар дзіцячага цэнтра Уладзімір Жоўнір таксама пацвердзіў, што быў прылёт у адзін з карпусоў бальніцы. Цяпер там арганізуюць эвакуацыю і пераезд усіх, хто быў у памяшканні. Па даных УП, у шпіталі ёсць пацярпелыя. 

У цэнтры разбураныя аперацыйныя, у момант абстрэлу там праходзілі дзве аперацыі, пішуць у сацсетках. 

Пацыентаў эвакуююць у камунальныя бальніцы горада, паведаміў Клічко.

Як піша Уладзімір Зяленскі, расіяне сёння «масіравана атакавалі ракетамі Украіну». «Розныя гарады: Кіеў, Днепр, Крывы Рог, Славянск, Краматорск. Больш за 40 ракет розных тыпаў. Пашкоджаныя жылыя дамы, інфраструктура і дзіцячая бальніца», — напісаў Зяленскі.

На гэты момант вядома пра 5 загінулых у Кіеве і 10 — у Крывым Розе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула