БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Святлана Ціханоўская адзначыла Купалле з беларусамі ў Літве

30.06.2024 / 12:39

Nashaniva.com

Напрыканцы чэрвеня — пачатку ліпеня беларусы святкуюць Купалле ў розных кропках свету. У Вільні далучылася да фэсту і беларуская лідарка. 

Падчас святкавання ўдзельнікі плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, спявалі беларускія народныя песні, танчылі і шукалі папараць-кветку — усё ў добрых традыцыях Купалля.

«Дзякуй беларусам і беларускам Вільні за сумеснае святкаванне Купалля, за цеплыню і пачуццё дому. Быццам у дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы спачатку трапётка гатуешся да свята, а потым пляцеш вянкі, шукаеш папараць-кветку. Дзякуй арганізатарам, што нават знаходзячыся ў іншай краіне, ёсць магчымасць дакрануцца і паўдзельнічаць у беларускіх традыцыях.

@nashaniva Святлана Ціханоўская адзначыла Купалле з беларусамі ў Літве #купалле #ціханоўская #тихановская #літва #нашаніва #беларусь #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Раніцай я прачытала, у колькіх краінах свету беларусы адзначылі і плануюць адзначыць Купалле. Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б не знаходзіліся», — перадае словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з Жазэпам Барэлем

Стала вядома, хто будзе выконваць абавязкі намесніка Ціханоўскай пасля адстаўкі Кавалеўскага

«Нельга кідаць беларусаў на волю лёсу за жалезнай заслонай». Ціханоўская — пра намер закрыць польскую мяжу

Каментары да артыкула