Пуцін: На жаль, Лукашэнка пакуль не камандуе ўкраінскай арміяй
28.05.2024 / 18:20
КІраўнік Расіі заявіў, што ў такім выпадку вайна б скончылася.
Фота: Getty Images
Уладзімір Пуцін, выступаючы перад журналістамі па выніках візіту ва Узбекістан, пракаментаваў прапанову Аляксандра Лукашэнкі дамовіцца з украінскімі вайскоўцамі адносна міру.
Пуцін панаракаў, што ўкраінскай арміяй камандуе не Лукашэнка.
«На жаль, пакуль Аляксандр Рыгоравіч вайскоўцамі на Украіне не камандуе. Калі б камандаваў, мы б даўно завяршылі гэты канфлікт. Прычым па ўзаемным задавальненні. Мы б знайшлі развязкі з Украінай», — адзначыў Пуцін.
Ён зноў абвінаваціў украінскія ўлады ў тым, што яны нібыта не кіруюцца нацыянальнымі інтарэсамі.
Лукашэнка на сустрэчы 11 красавіка заявіў, што мірныя прапановы Пуціна маглі б зацікавіць украінскіх вайскоўцаў.