Намеснік міністра замежных спраў Беларусі нечакана прыляцеў у Пхеньян
17.04.2024 / 9:14
Беларускія медыя візіт не анансавалі.
Беларуская дэлегацыя ў Пхеньяне. Фота: yonhap.news
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і асобы, што яго суправаджаюць, прыбылі ў Пхеньян 16 красавіка. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).
Падрабязнасці ЦТАК не прыводзяць.
Беларускія медыя, а таксама МЗС візіт не анансавалі.