Лукашэнка зняў з пасады паслоў у скандынаўскіх краінах, Нямеччыне і Кыргызстане
12.03.2024 / 8:32
Аляксандр Лукашэнка ўказам №88 ад 11 сакавіка вызваліў ад пасады адразу чатырох паслоў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з ім, вызваленыя:
Дзяніс Сідарэнка — ад пасады пасла ў Нямеччыне,
Аляксей Самасуеў — ад пасады пасла ў Фінляндыі і па сумяшчальніцтве ў Даніі,
Дзмітрый Мірончык — ад пасады пасла ў Швецыі і па сумяшчальніцтве ў Нарвегіі,
Андрэй Страчко — ад пасады пасла ў Кыргызстане.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў на «Атлант» і «БЕЛАЗ»
Міністэрствы, выканкамы, КДК — Лукашэнка зрабіў новыя прызначэнні