Расійскія прыставы шукаюць Улада Бумагу
9.02.2024 / 11:7
На ім вісяць неаплачаныя штрафы і запазычанасць перад падатковай амаль на 300 тысяч расійскіх рублёў (каля 3300 даляраў).
У ютубера чатыры неаплачаныя штрафы на 3500 расійскіх рублёў (40 даляраў) — за перавышэнне хуткасці і неаплачаную паркоўку. У Бумагі таксама ёсць доўг у 278 тысяч рублёў (3060 даляраў) перад Фондам сацыяльнага страхавання, які вісіць ужо 2 месяцы, піша Shot.
Пры гэтым штомесяц Улад атрымлівае каля 1 млн даляраў на сваім кантэнце ў сацсетках, а гадавы абарот яго кампаній за мінулы год перавысіў 455 млн рублёў (5 мільёнаў даляраў).
27-гадовы Бумага некалькі месяцаў падарожнічае за мяжой, нядаўна пасяліўся ў Дубаі з каханай — блогеркай Юляй Гадуновай. Пара чакае дзіця.
Чытайце таксама:
Блогер Улад Бумага стане бацькам
Блогер-мільённік з Беларусі Улад Бумага стаў тэлевядучым на расійскім канале