Зяленскі пра контрнаступ: Мы не дасягнулі жаданага, але мы не адступаем
1.12.2023 / 12:34
Прэзідэнт Украіны растлумачыў, што Украіна не атрымала ад саюзнікаў усяго неабходнага ўзбраення, а абмежаванасць колькасці Узброеных сіл не дазволіла ёй хутка прасоўвацца наперад.
Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Купянскага ўчастку фронту. Справа ад яго камандуючы Сухапутнымі войскімі Аляксандр Сырскі. Фота: фэйсбук Уладзіміра Зяленскага
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызнаў, што доўгачаканы контрнаступ летам і восенню не прынёс чаканых прарываў, але падкрэсліў, што Украіна не адступае і што ёй патрэбна дапамога ў нарошчванні айчыннай вытворчасці ўзбраенняў, піша «Украінская праўда».
«Глядзіце, мы не адступаем, я задаволены. Мы ваюем з другой (па магутнасці) арміяй у свеце, я задаволены. Мы губляем людзей, я не задаволены. Мы не атрымалі ўсю зброю, якую хацелі, я не магу быць задаволены, але я таксама не магу занадта скардзіцца… Мы хацелі больш хуткіх вынікаў. З гэтага пункту гледжання, на жаль, мы не дасягнулі жаданых вынікаў. І гэта факт…
Не хапае сіл, каб хутчэй дасягнуць жаданых вынікаў. Але гэта не значыць, што мы павінны апусціць рукі, што мы павінны здацца. Мы ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях. Мы змагаемся за тое, што належыць нам».
Зяленскі растлумачыў, што Украіна не атрымала ад саюзнікаў усяго неабходнага ўзбраення, а абмежаванасць колькасці Узброеных сіл не дазволіла ёй хутка прасоўвацца наперад.
Зрэшты, па яго словах, за апошнія некалькі месяцаў усё ж былі дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі.
Зяленскі адзначыў, што Украіне ўдалося дасягнуць паступовых тэрытарыяльных дасягненняў супраць лепш узброенага і ўмацаванага ворага.
Зяленскі таксама спадзяецца, што заходнія саюзнікі, у прыватнасці ЗША, прапануюць выгадныя крэдыты і кантракты для дасягнення гэтай мэты.
«Гэта выхад», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што нішто так не палохае Расію, як вайскова самадастатковая Украіна.
Цяперашні контрнаступ быў падмацаваны дзясяткамі мільярдаў даляраў заходняй ваеннай дапамогі і цяжкім узбраеннем.
Чытайце таксама:
Зяленскі наведаў Купянскі фронт
Пуцін не пойдзе на мір ва Украіне да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША — Reuters
Кіраўнік офіса Зяленскага назваў наступны год вырашальным у вайне
Зяленскі: Мне здаецца, што мы знаходзімся ў апошняй стадыі вайны, але самай складанай