БЕЛ Ł РУС

Вайна

Ва Украіне атрымалі раненні шэсць байцоў палка Каліноўскага

18.09.2023 / 19:56

Nashaniva.com

На мінулым тыдні ва Украіне былі параненыя шэсць байцоў палка Каліноўскага: чацвёра байцоў з батальёна «Волат» і двое байцоў з батальёна «Ліцвін», паведаміла прэс-сакратарка Палка.

Фота ілюстрацыйнае

«На мінулым тыдні батальён «Волат» выконваў задачы на Бахмуцкім кірунку. Працавалі ўсе падраздзяленні батальёна. У ходзе выканання адной з задач чацвёра байцоў батальёна «Волат» атрымалі раненні.

Батальён «Ліцвін» працягваў баявыя задачы на ўсходзе Украіны. Падчас аперацыі два байцы батальёна «Ліцвін» атрымалі раненні. Цяпер жыццю параненых абодвух батальёнаў нічога не пагражае», — расказала Крысціна Станкевіч «Чабор».

Пры гэтым яна падкрэсліла, што незваротных страт у палку няма.

Раней паведамлялася, што полк Каліноўскага браў удзел у вызваленні сяла Кляшчэеўка пад Бахмутам. 

Чытайце таксама:

«Ключы ад Бахмута». Чаму вызваленне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі так важныя для ўкраінскіх войскаў

Полк Каліноўскага апублікаваў відэа ўваходу сваіх байцоў у Кляшчэеўку

Рада БНР узнагародзіла 14 беларусаў, што ваююць ва Украіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула