БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У сацсетках пішуць, што стала нельга тэрмінова зрабіць пашпарт у Беларусі. Ці праўда гэта?

8.09.2023 / 12:53

Вера Белацаркоўская

Пасля нашумелага ўказа Лукашэнкі з’явіліся паведамленні пра тое, што ў Беларусі адмянілі таксама і экспрэс-замену пашпарта. Маўляў, зараз новы дакумент трэба будзе чакаць месяц пасля звароту ў пашпартны стол. Ці так гэта?

Каб праверыць інфармацыю, мы дазваніліся ў адзін з мінскіх АГіМаў. Там пацвердзілі, што выраб сіняга агульнаграмадзянскага пашпарта можа зацягнуцца праз тэхнічныя складанасці, але ненадоўга: дакумент абяцаюць дакладна аддаць калі не за абяцаны тыдзень, то за восем-дзевяць дзён. 

У пашпартным стале заверылі, што тэрміны вырабу пашпарта ў краіне застаюцца стандартнымі. У выпадку стандартнай замены пашпарта дакумент робяць месяц, а ў выпадку паскоранай — 15 дзён.

Чытайце таксама:

Хачу быць Мікалаем Радзівілам. Як у Беларусі змяніць прозвішча

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула