БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Кансоль Nintendo вызваліла дзяўчыну з палону выкрадальніка

19.07.2023 / 9:29

Марк Рыхтэр

У ЗША 28-гадовы мужчына выкраў дзяўчыну, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце для здымак у парнаграфіі. Аднак дзяўчыну нечакана выратавала прыстаўка Nintendo Switch. 

Гульнявая кансоль Nintendo Switch. Фота: pixabay

Дзяўчыну, імя якой паліцыя не раскрывае, скралі ў жніўні мінулага года, аднак яе гісторыя стала вядомая толькі цяпер. Дзяўчыну шукала сям’я, паліцыянты і валанцёры, але з кожным днём шансы меншалі.

Як распавёў тэлеканал ABC 15 Arizona, дзяўчыну скраў 28-гадовы мужчына, які пазнаёміўся з ёй праз інтэрнэт і планаваў аддаць яе ў сэксуальнае рабства. Аднак злачынца дапусціў памылку, якая і дапамагла паліцыі знайсці дзяўчыну: ён дазволіў ёй узяць з сабой гульнявую кансоль Nintendo Switch. 

«Праз 11 дзён пасля свайго выкрадання дзяўчына змагла падключыцца да інтэрнэту, каб спампаваць новую гульню. Пры гэтым у Nintendo ёсць функцыя, якая апавяшчае сяброў-геймераў аб тым, што чалавек анлайн. Менавіта гэта і заўважыў сябра зніклай дзяўчыны і адразу ж паведаміў паліцыянтам. Тыя звязаліся з кампаніяй Nintendo і атрымалі доступ да геалакацыі гульнявой кансолі дзяўчыны. На той момант яна была ўжо за 3200 км ад роднага горада», — паведаміў тэлеканал ABC 15 Arizona.

На наступны дзень дзяўчыну вызвалілі і вярнулі дадому, а яе выкрадальніка арыштавалі. У красавіку гэтага года яго асудзілі на 30 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Эвалюцыя гаджэтаў: як разумныя прылады захапілі свет СПЕЦПРАЕКТ

У Японіі ютубера арыштавалі за спойлер да відэагульні. Такое адбылося ўпершыню ў гісторыі

Ілан Маск папярэдзіў Кітай, што краіна можа быць цалкам захопленая штучным інтэлектам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула